Атамная арбіталь
Атамная арбіталь — аднаэлектронная хвалевая функцыя, атрыманая рашэннем ураўнення Шродзінгера для дадзенага атама[1]; задаецца трыма квантавымі лікамі: галоўным n, арбітальным l і магнітным m.
Хвалевая функцыя вылічваецца па хвалевым ураўненні Шродзінгера ў рамках аднаэлектроннага прыбліжэння (метад Хартры — Фока ) як хвалевая функцыя электрона, які знаходзіцца ў самаўзгодненым полі, якое ствараецца ядром атама з усімі астатнімі электронамі атама.
Сам Э. Шродзінгер разглядаў электрон у атаме як адмоўна зараджанае воблака, шчыльнасць якога прапарцыянальная квадрату значэння хвалевай функцыі ў адпаведнай кропцы атама. У такім выглядзе паняцце электроннага воблака было ўспрынята і ў тэарэтычнай хіміі.
Аднак большасць фізікаў не падзяляла перакананняў Шродзінгера — доказаў існавання электрона як «адмоўна зараджанага воблака» не было. Макс Борн абгрунтаваў імавернасную трактоўку квадрата хвалевай функцыі. У 1950 г. Э. Шродзінгер у артыкуле «Што такое элементарная часціца?» вымушаны быў пагадзіцца з довадамі М. Борна, якому ў 1954 годзе была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы з фармулёўкай «За фундаментальнае даследаванне ў галіне квантавай механікі, асабліва за статыстычную інтэрпрэтацыю хвалевай функцыі».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Атомные орбитали // Физическая энциклопедия.